Перайсці да зместу

Баі за Чарнобыль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі за Чарнобыль
Асноўны канфлікт: Уварванне Расіі ва Украіну (2022)
Дата 24 лютага3 красавіка 2022
Месца Сцяг УкраіныЗона адчужэння Чарнобыльскай АЭС
Вынік вывад расійскіх войскаў
Праціўнікі
Сцяг Украіны Украіна Сцяг Расіі Расія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баі за Чарнобыль — баявыя дзеянні ў зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС паміж расійскімі і ўкраінскімі войскамі.

Расійскія войскі завалодалі Чарнобыльскай АЭС 24 лютага, у першы дзень уварвання[1]. Па заяве прадстаўніка Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, ахову электрастанцыі ажыццяўлялі падраздзяленні паветрана-дэсантных войскаў Расіі і ўкраінскі батальён аховы АЭС[2].

З 24 лютага па 3 красавіка Чарнобыльская АЭС, гарады Прып’яць, Чарнобыль і Славутыч знаходзіліся пад расійскай акупацыяй. 31 сакавіка прэс-служба "Энергаатама" заявіла, што расійскія войскі дзвюма калонамі збіраюцца пакінуць ЧАЭС[3]. 3 красавіка, пасля таго як расійскія войскі канчаткова пакінулі зону адчужэння, ЧАЭС была занята дэсантна-штурмавымі падраздзяленнямі УСУ[4].

Зноскі